Профільнае навучанне
Што такое “профільны клас”?
У профільным класе прадугледжана вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.
Якім можа быць профільны клас?
Мадэлі фарміравання Х профільных класаў
Мадэль 1: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя вучэбныя прадметы.
Мадэль 2: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя вучэбныя прадметы.
Мадэль 3: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні профільныя вучэбныя прадметы, і вучняў, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні (за выключэннем гімназій і ліцэяў).
Профільныя класы прафесійнай накіраванасці
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць функцыянаваць профільныя класы прафесійнай накіраванасці з мэтай арыентацыі на атрыманне
- педагагічных спецыяльнасцей;
- сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей;
- спартыўна-педагагічных спецыяльнасцей;
- спецыяльнасцей дзяржаўных органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншых спецыяльнасцей.
У названых класах вучні вывучаюць профільныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні і дадаткова асвойваюць змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў
Хто можа вучыцца ў профільным класе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі?
Профільныя класы (групы) ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі фарміруюцца з ліку вучняў, якія выказалі жаданне вывучаць профільныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых профільных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 6.
Прыём у профільныя класы прафесійнай накіраванасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тымі ж патрабаваннямі, што і ў звычайны профільтны клас. У Х профільны клас аграрнай накіраванасці магчыма залічэнне вучняў, якія маюць адзнакі па профільных вучэбных прадметах не ніжэйшыя за 6 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 5 балаў.