Профільнае навучанне

Што такое “профільны клас”?

У профільным класе прадугледжана вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.

Якім можа быць профільны клас?

Мадэлі фарміравання Х профільных класаў

Мадэль 1: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя вучэбныя прадметы.

Мадэль 2: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя вучэбныя прадметы.

Мадэль 3: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні профільныя вучэбныя прадметы, і вучняў, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні (за выключэннем гімназій і ліцэяў).

Профільныя класы прафесійнай накіраванасці

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць функцыянаваць профільныя класы прафесійнай накіраванасці з мэтай арыентацыі на атрыманне

  • педагагічных спецыяльнасцей;
  • сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей;
  • спартыўна-педагагічных спецыяльнасцей;
  • спецыяльнасцей дзяржаўных органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншых спецыяльнасцей.

У названых класах вучні вывучаюць профільныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні і дадаткова асвойваюць змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў

Хто можа вучыцца ў профільным класе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі?

Профільныя класы (групы) ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі фарміруюцца з ліку вучняў, якія выказалі жаданне вывучаць профільныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых профільных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 6.

Прыём у профільныя класы прафесійнай накіраванасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тымі ж патрабаваннямі, што і ў звычайны профільтны клас. У Х профільны клас аграрнай накіраванасці магчыма залічэнне вучняў, якія маюць адзнакі па профільных вучэбных прадметах  не ніжэйшыя за 6 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 5 балаў.

Ещё в этом разделе