Профільнае навучанне

Што такое “профільны клас”?

У профільным класе прадугледжана вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.

Якім можа быць профільны клас?

Мадэлі фарміравання Х профільных класаў

Мадэль 1: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні аднолькавыя вучэбныя прадметы.

Мадэль 2: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя вучэбныя прадметы.

Мадэль 3: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні профільныя вучэбныя прадметы, і вучняў, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні (за выключэннем гімназій і ліцэяў).

Профільныя класы прафесійнай накіраванасці

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць функцыянаваць профільныя класы прафесійнай накіраванасці з мэтай арыентацыі на атрыманне

  • педагагічных спецыяльнасцей;
  • сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей;
  • спартыўна-педагагічных спецыяльнасцей;
  • спецыяльнасцей дзяржаўных органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • інжынерных спецыяльнасцей.

У профільных класах  прафесійнай накіраванасці вучні вывучаюць профільныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні і дадаткова асвойваюць змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Хто можа вучыцца ў профільным класе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі?

Профільныя класы (групы) ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі фарміруюцца з ліку вучняў, якія выказалі жаданне вывучаць профільныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых профільных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 7.

Прыём у профільныя класы прафесійнай накіраванасці (акрамя профільнага класса аграрнай накіраванансці) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тымі ж патрабаваннямі, што і ў звычайны профільны клас. У Х профільны клас аграрнай накіраванасці магчыма залічэнне вучняў, якія маюць адзнакі па профільных вучэбных прадметах  не ніжэйшыя за 6 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 5 балаў.

Профільнае навучанне ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Крупаўская сярэдняя школа Лідскага раёна”

У 2022/2023 навучальным годзе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў ХІ класе Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна было арганізавана профільнае навучанне з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў  “Беларуская мова” і  “Грамадазнаўства”.

Кадравы склад настаўнікаў, якія выкладаюць профільныя вучэбныя прадметы

Вучэбны прадмет

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Кваліфікацыйная катэгорыя

Стаж

Беларуская мова

Кашлей Святлана Станіславаўна

вышэйшая

25

Грамадазнаўства

Кандраценя Аляксандр Мікалаевіч

вышэйшая

36