Гісторыя ў асобах

Вільбік Іван Іванавіч

 

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Чахоўцы Крупаўскага сельскага савета Лідскага раёна. У 1948 годзе скончыў Лідскае педвучылішча. У 1954 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. У 1968 годзе скончыў Мінскі педінстытут імя Горкага па спецыяльнасці настаўнік гісторыі. З 1968 года па 1970 год працаваў дырэктарам Крупаўскай СШ. Узнагароджаны значком “Выдатнік народнай асветы”. У 1970 годзе ўзнагароджаны медалём “За доблесную працу”. У 1982 годзе – ордэнам “ Знак гонару”. Працаваў старшынёй Крупаўскага сельскага савета.

 

Вашкевіч Яцэнт Аляксандравіч

 

Нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Клеўкі Іўеўскага раёна. У 1961 годзе скончыў Тракельскую СШ. У 1966 годзе закончыў вучобу ў Гродзенскім педінстытуце імя Я.Купалы. З 1968 года працаваў намеснікам дырэктара, а з 1970 па 1976 года – дырэктарам школы. У 1974 годзе ўзнагароджаны значком “Пераможца сацспаборніцтва ”. З 1976 года працаваў загадчыкам аддзела народнай адукацыі Лідскага райвыканкама. У 1982 годзе ўзнагароджаны значком “Выдатнік асветы СССР”.

 

Шот Марыя Аляксандраўна

 

Нарадзілася 10 сакавіка 1943 года ў вёсцы Мастаўляны Лідскага раёна. У 1960 годзе скончыла СШ №2 г. Ліды. У 1962 годзе скончыла Пінскае педвучылішча. Працавала настаўніцай пачатковых класаў. У 1969 годзе скончыла факультэт рускай мовы і літаратуры Калінінградскага ўніверсітэту.

 

Лапко Тадэвуш Іванавіч

 

Нарадзіўся 23 красавіка 1947 года ў вёсцы Бельскія Лідскага раёна. У 1965 годзе скончыў Запольскую СШ. У 1970 годзе скончыў Брэсцкі педінстытут імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці настаўнік хіміі і біялогіі. З 1977 па 1981 год працаваў дырэктарам Крупаўскай СШ. Узнагароджаны знакам “Пераможца сацспаборніцтва за 1973 год”, Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, Ленінскай граматай.

 

Міхалькевіч Георгій Мікалаевіч

 

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна. У 1971 годзе скончыў Бярозаўскую СШ. У 1977 годзе закончыў факультэт прыродазнаўства (аддзяленне геаграфіі  і біялогіі) Беларускага  дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. З 1977 года па 1981 год працаваў дырэктарам Няцечскай ВШ, а ў 1981/1982 гадах –  дырэктарам Крупаўскай СШ.

 

Снежка Яніна Пятроўна

 

Нарадзілася 4 лютага 1937 года ў вёсцы Гервенікі Лідскага раёна. Скончыла Гервеніцкую сямігадовую школу. У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педвучылішча. Працавала загадчыцай Жырмунскай ПШ. З 1966 года працавала настаўніцай пачатковых класаў Крупаўскай СШ. Узнагароджана сям’ю Ганаровымі граматамі РАНА і АБЛАНА. Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1973 года. Узнагароджана значком “Выдатнік народнай асветы”.

 

Урбановіч Яніна Андрэеўна

 

Нарадзілася ў 1933 годзе ў вёсцы Сухвальня Лідскага раёна. У 1959 годзе скончыла Мінскі пеінстытут імя Горкага. З 1968 года працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Крупаўскай СШ. Узнагароджана дзесяццю Ганаровымі граматамі РАНА і АБЛАНА, Ганаровай граматай МА БССР. У 1976 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам “ Выдатнік народнай асветы”.

 

Пагодкіна Валянціна Тарасаўна

 

Нарадзілася ў 1929 годзе ў Магілёўскай вобласці. У 1949 годзе скончыла Крычаўскае педвучылішча. З 1956 года працавала ў Крупаўскай СШ. Узнагароджана шасцю граматамі Лідскага РАНА. У 1975 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай АБЛАНА. У 1976 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР.

 

Вільбік Надзея Іванаўна

 

Нарадзілася ў 1927 годзе ў Смаленскай вобласці. У 1947 годзе скончыла Смаленскае педвучылішча. У 1950 годзе прыехала ў Лідскі раён. У 1956 годзе скончыла Брэсцкі настаўніцкі інстытут. З 1968 года працавала ў Крупаўскай СШ. Узнагароджана трымя Ганаровымі граматамі аддзела народнай адукацыі Лідскага райвыканкама. У 1981 годзе – Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама і медалём “Ветэран працы”.

 

Вашкевіч Ганна Канстанцінаўна

 

Нарадзілася ў 1941 годзе ў вёсцы Басіна Навагрудскага раёна. Працавала старэйшай піянерважатай у Ігольнікскай СШ. У 1966 годзе скончыла Гродзенскі педінстытут, матфак. З 1968 года працавала настаўніцай матэматыкі ў Крупаўскай СШ. Узнагароджана пяццю Ганаровымі граматамі Міністэрства асветы БССР. Узнагароджана значком “ Выдатнік народнай асветы”.

 

Цыбікава Людміла Ягораўна

 

Нарадзілася ў 1929 годзе ў Гомельскай вобласці. У 1951 годзе скончыла Гомельскі настаўніцкі тнстытут. У 1957 годзе скончыла Мінскі педінстытут імя Горкага. З 1968 года працавала ў Крупаўскай СШ настаўніцай, а з 1970 года – намеснікам дырэктара. Узнагароджана Ганаровай граматай МА БССР, дванаццаццю  Ганаровымі граматамі РАНА, граматай Гродзенскай абласной арганізацыі грамадства “Веды”, граматай АБЛАНА, медалём “ За доблесную працу”, у 1971 годзе ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

          Гівойна Іван Барысавіч

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Навагрудскім раёне. У 1972 годзе закончыў Вераскоўскую СШ Навагрудскага раёна, працаваў выхавальнікам інтэрната пры школе.  У 1977 годзе закончыў гістарычны факультэт (настаўнік гісторыі і нямецкай мовы) Беларускага  дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. Працаваў намеснікам дырэктара Моцевіцкай СШ, затым дырэктарам Яўсеевіцкай васьмігадовай школы, дырэктарам Ходараўскай СШ. З 1982  па 2015 год дырэктар ДУА “Крупаўская сярэдняя школа”. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ещё в этом разделе